Беларусы – самая міралюбная нацыя на зямлі. Пра гэтае Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на патрыятычным форуме "Мы – беларусы!", прысвечаным Дню народнага адзінства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Якія б унутрыпалітычныя падзеі ў нашых суседзяў ні адбываліся, народы, яшчэ раз паўтараю, палякі, літоўцы, латышы, украінцы, павінны разумець: мы – самая міралюбная нацыя на зямлі. Ні атамнай зброяй, ні нейкімі падраздзяленнямі – "Вагнер" і гэтак далей – мы не размахваем і нікому не пагражаем", – заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка, аднак, нагадаў аб гістарычных фактах: "Мы і тады нікому не пагражалі. Але нас сцерлі фактычна з твару зямлі. У апошняй вайне мы страцілі кожнага трэцяга. І тады бестурботнасць і самасупакаенне адыгралі не апошнюю ролю ў тым, што мы ледзь не страцілі Беларусь".

"Таму мы гэта памятаем. Мы вучылі і вучым гісторыю. І мы заўсёды будзем гатовыя абараніць нашу айчыну і нашу зямлю", – дадаў кіраўнік дзяржавы.

Крыніца: belta.by