Любоў да роднай зямлі, беражлівыя адносіны да традыцый і гістарычнай памяці стануць залогам узмацнення ролі і голасу Беларусі ў глабальным міжнародным шматгалосі. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на Рэспубліканскім бале выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Ад вашых кампетэнцый, працавітасці будзе залежаць устойлівасць нашай эканомікі. Любоў да роднай зямлі, беражлівыя адносіны да традыцый, гістарычнай памяці стануць залогам не проста захавання нацыі, але і ўзмацнення ролі і голасу нашай Беларусі ў глабальным міжнародным шматгалосі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт заклікаў выпускнікоў, што б ні адбывалася ў найбліжэйшай будучыні, памятаць: побач з імі людзі, якія ўжо навучыліся на ўласным прыкладзе праходзіць складаныя жыццёвыя перыяды.
"Вашым бацькам, напрыклад, у 1990-я гады не было каму дапамагчы. І старэйшае, і маладое савецкія пакаленні доўгія гады жылі ў стабільнасці, не ведалі, што такое палітычныя, эканамічныя крызісы і нават цяжкасці, складанасці. Тады пераломны перыяд застаў усіх знянацку. Але сёння ўсё па-іншаму. Абсалютна перакананы, што сплаў вашай маладосці, бацькоўскага досведу стане той сілай, якая дазволіць нам у гэты бурны час спакойна і размерана выйсці на новы этап развіцця", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Крыніца: belta.by