Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў камандаванне, асабовы склад і ветэранаў органаў пагранічнай службы з прафесійным святам - Днём пагранічніка. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"У год 75-годдзя Вялікай Перамогі мы ўспамінаем, як абаронцы межаў першымі гераічна трымалі ўдар ворага. Ахоўваючы рубяжы Радзімы сёння, вы працягваеце слаўныя традыцыі герояў Вялікай Айчыннай вайны - цвёрда стаіце на варце бяспекі дзяржавы", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пагранічная служба - адна з самых прэстыжных і адказных, яна пад сілу толькі сапраўдным патрыётам, верным воінскаму абавязку і адданым Айчыне.
"Перакананы, што дзякуючы істотным пераўтварэнням у пагранічнай сферы, высокаму прафесіяналізму і пастаяннай баявой гатоўнасці асабовага складу, мужнасці і адвазе супрацоўнікаў наша дзяржава і беларускі народ знаходзяцца пад надзейнай абаронай", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Асаблівыя словы прызнальнасці кіраўнік дзяржавы адрасаваў ветэранам, якія прысвяцілі жыццё высокай місіі - берагчы мір на беларускай зямлі.