Будучыня Еўропы – у супрацоўніцтве з Беларуссю і Расіяй, але цярпець знявагі абедзве краіны не будуць. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Сочы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Еўропа, калі яна адшумела (я пра тых за акіянам не кажу), хай яны думаюць. Я ім ужо тры разы сказаў, што іх будучыня разам з намі. Разам з Расіяй, дзе ёсць усё, што ім трэба. А ў іх ёсць тое, што мы можам у іх купіць. Што ім яшчэ трэба? Проста трэба прымаць адказныя рашэнні. Не хочуць - не трэба", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
"З павагай (павінны. - Заўвага. БЕЛТА) да нас ставіцца", - заўважыў Уладзімір Пуцін.
"А без гэтага мы з імі наогул размаўляць... Мы, славяне, з імі размаўляць не будзем без гэтага. Знявагі ніхто цярпець не будзе. Не кажучы ўжо пра Беларусь. Расія - гіганцкая краіна, якія могуць быць знявагі? Мы ж памятаем, як там, у Амерыцы, пачынаючы з папярэдняга прэзідэнта: "Мы - выключэнне". Карону на галаву надзеў - "мы светам будзем кіраваць". Гэта працягваецца і цяпер. Нельга так ставіцца да людзей", - падкрэсліў беларускі лідар.
"Хто хоча з намі ў міры жыць і паважаць нас - мы адкрыты, і вы таксама. Вы тым больш. Вы пра гэта пастаянна кажаце. Мы гатовыя да гэтага. Але знявагі ніхто не вытрывае. У рускіх людзей ніколі гэтага не было. І ніхто не дазволіць, ні адзін рускі чалавек, ні аднаму прэзідэнту, у тым ліку і Прэзідэнту Пуціну, не прытрымлівацца гэтай лініі. Вось уся эканоміка і палітыка. Мы не раз ужо пра гэта гаварылі і будзем працягваць гаварыць, настойліва прасоўваць гэту палітыку", - падсумаваў Аляксандр Лукашэнка.
Крыніца: belta.by