Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў Беларускай чыгункі са 160-годдзем з дня яе заснавання. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Кожны год больш чым паўтаравекавой гісторыі - гэта слаўны летапіс стварэння айчыннай стальной магістралі, якая сёння з'яўляецца найважнейшай транспартнай артэрыяй і адным з самых пазнавальных брэндаў нашай краіны, - гаворыцца ў віншаванні. - Дзякуючы зладжанай працы шматтысячнага калектыву "Беларуская чыгунка" мае рэпутацыю надзейнага і пунктуальнага перавозчыка пасажыраў і грузаў як у рэспубліцы, так і за яе межамі. Беражліва захоўваючы традыцыі і ўкараняючы сучасныя тэхналогіі, кампанія ўпэўнена рухаецца наперад, пастаянна павышаючы якасць паслуг, што прадастаўляюцца".
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што БЧ і надалей будзе лакаматывам транспартнай галіны і выканае ўсе пастаўленыя задачы па мадэрнізацыі і інавацыйным развіцці.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў работнікам і ветэранам Беларускай чыгункі здароўя, міру і шчасця, упэўненасці ў заўтрашнім дні і далейшых працоўных поспехаў на карысць роднай краіны.
Крыніца: belta.by