Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Іспаніі з нацыянальным святам - Днём іспанскай нацыі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Іспаніі з нацыянальным святам - Днём іспанскай нацыі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Нягледзячы на розныя шляхі гістарычнага развіцця нашых краін, абодва народы аб'ядноўвае шмат рыс, у тым ліку шанаванне хрысціянскіх каштоўнасцей, культ сям'і, імкненне да стваральнай працы, патрыятызм і неабыякавасць да чужой бяды", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць у тым, што нават у сённяшніх няпростых умовах іспанцы і беларусы змогуць захаваць сяброўскія сувязі і застацца партнёрамі, якія з павагай ставяцца адзін да аднаго і зацікаўлены ў пашырэнні канструктыўнага, узаемавыгаднага супрацоўніцтва для лепшай будучыні нашчадкаў.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў народу Іспаніі міру, дабрабыту і далейшага прагрэсу.

Крыніца: belta.by