Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні і актывізацыі супрацоўніцтва з Лаосам. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з Прэзідэнтам Лаоса Тхонглунам Сісулітам на палях саміту БРІКС у Казані, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Павінен вам сказаць, што мы вельмі, вельмі добразычліва настроены ў адносінах да вашай краіны, - звярнуўся кіраўнік беларускай дзяржавы да лідара Лаоса. - Мы хацелі б паглыбіць нашы адносіны, мець на паўднёвым усходзе Азіі нейкую кропку апоры для Беларусі. І ў сувязі з тым, што мы для Лаоса цікавыя і патрэбныя (прабачце за нясціпласць), мы маглі б пашырыць наша супрацоўніцтва і больш актыўна супрацоўнічаць з вамі. Для гэтага ўсё ёсць. Трэба толькі наша жаданне і пэўны план дзеянняў на перспектыву".
Лукашэнка: для Беларусі Лаос уяўляе цікавасць як кропка апоры на паўднёвым усходзе Азіі
23.10.20240 праглядаў