Старшыня Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. "Сардэчна віншую вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі. Гэты свята ўжо чвэрць стагоддзя ўвасабляе волю братніх народаў разам уладкоўваць агульны саюзны дом на карысць будучых пакаленняў. За невялікі па гістарычных мерках перыяд мы многага дасягнулі і можам па праву ганарыцца сваімі поспехамі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнты Беларусі і Расіі абмяняліся віншаваннямі з Днём яднання народаў