Эфектыўная праца з насельніцтвам – індыкатар прафесійнай прыдатнасці ўлады на месцах. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на рэспубліканскім семінары-нарадзе "Актуалізацыя метадаў і форм работы з насельніцтвам на мясцовым узроўні", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы ведаеце, што эфектыўная праца з насельніцтвам – гэта індыкатар прафесійнай прыдатнасці кіраўніцтва і вобласці, і раёна, і асобна ўзятага прадпрыемства. А скаргі – гэта паказчык нашых недапрацовак. У ідэале іх наогул быць не павінна. Вядома, такі вынік – з вобласці фантастыкі, але нам варта да яго імкнуцца. Гэта што тычыцца працы са зваротамі грамадзян", – сказаў Прэзідэнт.
Не менш значным напрамкам у дзейнасці дзяржслужачых Аляксандр Лукашэнка назваў і інфармацыйна-камунікацыйную працу. "Мы разумеем, наколькі сёння важна максімальна і разумна выкарыстоўваць магчымасці ў тым ліку і лічбавых рэсурсаў, выбудоўваць узаемадзеянне са сродкамі масавай інфармацыі. Бачым, як імгненна разлятаецца інфармацыя, часам самыя адкрытыя фэйкі, што стварае аснову для сацыяльных выбухаў. Бачым, як важна своечасова рэагаваць на ўкідванні, тлумачыць прынятыя рашэнні людзям, а таксама ўключаць іх у працэс кіравання, адэкватна рэагаваць на стваральныя ініцыятывы, якія ідуць ад народа", – сказаў кіраўнік дзяржавы.