Уладныя структуры Беларусі будуць падтрымліваць прафсаюзы на ўсіх узроўнях.

Уладныя структуры Беларусі будуць падтрымліваць прафсаюзы на ўсіх узроўнях. Пра гэта кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаілам Ордам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хачу вас папярэдзіць, што вам не варта перад кімсьці апраўдвацца. Таму што мы бачым, і я асабліва, які сёння ажыццяўляецца накат на афіцыйныя прафсаюзы. Таму ні ў якім разе ніхто не павінен ні перад кім апраўдвацца. Тым больш сыходзіць у абарону. Прафсаюзы працавалі і будуць працаваць. Улада будзе падтрымліваць прафсаюзы на ўсіх узроўнях", - падкрэсліў беларускі лідар.