Напярэдадні позна ўвечары адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У цэнтры ўвагі была сітуацыя ў Беларусі і Расіі. "Акцэнт падчас гутаркі быў зроблены на тэматыцы міжканфесійных адносін. І, вядома, абмеркавалі суразмоўцы становішча спраў у царкве ў цэлым", - распавялі ў прэс-службе.

Крыніца: belta.by