2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. У час гутаркі кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі самы шырокі спектр тэм, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

У полі зроку прэзідэнтаў быў шэраг міжнародных праблем. У тым ліку сітуацыя ў Нагорным Карабаху.

Ва ўзаемасувязі з існуючымі еўрапейскімі праблемамі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі і Расіі. І абмяняліся падрабязнай інфармацыяй аб абстаноўцы ўнутры краін.

Значная ўвага падчас размовы была ўдзелена сітуацыі з распаўсюджваннем COVID-19, выказана занепакоенасць ростам захворвання дадзенай інфекцыяй.

Прэзідэнты абмеркавалі далейшыя дзеянні па нармалізацыі транспартных зносін - авіяцыйных, чыгуначных і аўтамабільных - паміж дзвюма краінамі.

Таксама вялікую ўвагу Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін удзялілі аналізу мінулых супольных ваенных вучэнняў "Славянскае братэрства - 2020".

Акрамя таго, кіраўнікі дзяржаў падрабязна абмеркавалі вынікі VII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, падкрэслілі найважнейшую ролю ў двухбаковых адносінах прамых кантактаў на ўзроўні кіраўнікоў рэгіёнаў і прадпрыемстваў. Была выказана ўпэўненасць, што пазітыўныя вынікі гэтай сумеснай працы павінны ў першую чаргу адчуць на сабе грамадзяне дзвюх краін.-0-