Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правялі тэлефонную размову. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правялі тэлефонную размову. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У ходзе размовы лідары краін перш за ўсё абмеркавалі сітуацыю на беларуска-польскай граніцы і сумесныя дзеянні па абароне граніц Саюзнай дзяржавы.
Яшчэ адной тэмай размовы стала сітуацыя ва Украіне і пазапланавыя вучэнні Украіны і ЗША ля граніц Расійскай Федэрацыі і ў Чорным моры. Прэзідэнт Расіі праінфармаваў беларускага калегу аб сітуацыі ў Чорным моры ў цэлым.
Прэзідэнт Беларусі ў сваю чаргу праінфармаваў кіраўніка расійскай дзяржавы аб тэлефоннай размове, якая адбылася напярэдадні, з в.а. канцлера Германіі Ангелай Меркель.
Абмеркавалі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін таксама графік будучых кантактаў.
Як паведамлялася БЕЛТА, аб планах правесці размову з Прэзідэнтам Расіі Аляксандр Лукашэнка распавёў яшчэ раніцай 16 лістапада на нарадзе па сітуацыі на дзяржграніцы. "Калі нам патрэбна сёння нейкая дапамога ваенна-тэхнічнага характару, абароннага (гэта наша агульная граніца, Саюзнай дзяржавы), вы скажыце. Я перагавару з Прэзідэнтам Расіі і папрашу, каб ён падключыўся і, калі трэба, аказаў адпаведнае садзейнічанне, не ўцягваючы іх (расійскі бок. - Заўвага БЕЛТА) у гэты крызіс бежанцаў. Таму што вы бачыце, што ўсю адказнасць гэтыя здраднікі калектыўнага Захаду перакідаюць на Расію, якая да гэтага не мае пакуль ніякага дачынення", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Крыніца: БЕЛТА