Тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расіі адбылася напярэдадні вечарам. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. 

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі пытанні будучага пасяджэння АДКБ. 

Яшчэ адной тэмай размовы сталі беларуска-расійскія адносіны з акцэнтам на гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. 

Абмеркавалі кіраўнікі дзяржаў і графік сустрэч да канца гэтага года.

Крыніца: belta.by