2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 2 ліпеня прыме ўдзел у адкрыцці новага будынка музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Мерапрыемства прымеркавана да святкавання 70-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Чакаецца, што для ўдзелу ў цырымоніі ў Мінск прыбудзе Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін. Кіраўнікі дзяржаў азнаёмяцца з экспазіцыямі залаў музея, пагутаруюць з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны.

У гэты ж дзень запланавана двухбаковая сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмяркуюць шырокі спектр тэм двухбаковых адносін, інтэграцыйную тэматыку, а таксама абмяняюцца думкамі па найбольш актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)