Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца з рабочым візітам у Расійскай Федэрацыі. У Сочы 23 мая адбудуцца перамовы кіраўніка беларускай дзяржавы з яго расійскім калегам Уладзімірам Пуціным, паведамляе БЕЛТА.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца з рабочым візітам у Расійскай Федэрацыі. У Сочы 23 мая адбудуцца перамовы кіраўніка беларускай дзяржавы з яго расійскім калегам Уладзімірам Пуціным, паведамляе БЕЛТА.

Аб правядзенні поўнафарматнай сустрэчы лідары дамовіліся на палях саміту АДКБ 16 мая ў Маскве.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падрабязна абмяркуюць увесь спектр тэм беларуска-расійскага супрацоўніцтва, ход выканання ўрадамі дзвюх краін раней дадзеных даручэнняў.

На сустрэчы з губернатарам Ніжагародскай вобласці Расіі Глебам Нікіціным 19 мая Аляксандр Лукашэнка расказаў, што мае намер на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным абмеркаваць тэму імпартазамяшчэння, назваўшы гэта пытаннем нумар адзін для эканомік дзвюх краін ва ўмовах, што склаліся.

"Мы вельмі сур'ёзна размаўлялі з Прэзідэнтам Расіі зусім нядаўна. Днямі мы сустрэнемся зноў па гэтых напрамках, будзем іх абмяркоўваць. Мы ўжо паглядзелі, якія нам праграмы трэба рэалізаваць, мы палічылі, колькі на гэта сыдзе грашовых сродкаў. Я вам павінен сказаць: у параўнанні з гэтай махінай, якую мы маем у Беларусі і Расіі (размова аб эканоміках дзвюх краін у цэлым. - Заўвага. БЕЛТА), - зусім няшмат", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, урадам Беларусі і Расіі ўжо былі дадзены даручэнні па гэтай тэматыцы, і прэзідэнты збіраюцца на асабістай сустрэчы абмеркаваць, як гэтыя даручэнні выконваюцца: "Мы дамовіліся з Уладзімірам Уладзіміравічам, што сядзем і паглядзім. Праграма ёсць. Як яна рэалізоўваецца? Яна для нас і для Расіі з'яўляецца найважнейшай".

Акрамя таго, тэмай сустрэчы двух лідараў стане і прамысловая кааперацыя. "Нам трэба дакладна вызначыцца: калі мы, да прыкладу, можам вырабляць добрыя камбайны, то нам трэба аб'ядноўвацца з "Ростсельмашам" і не канкураваць адзін з адным, а канкураваць з замежнымі ўзорамі. Не паўтарыць вопыт мінулага", - перакананы беларускі лідар.