Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік беларускай дзяржавы яшчэ раз асабіста выказаў расійскаму калегу глыбокія спачуванні ў сувязі з тэрактам, які адбыўся ў Падмаскоўі. Тэрактам.
Прэзідэнты пацвердзілі гатоўнасць да далейшага актыўнага ўзаемадзеяння дзвюх краін і падтрымання кантактаў паміж адпаведнымі службамі ў мэтах эфектыўнага рэагавання на пагрозы тэрарызму і экстрэмізму.
Крыніца: belta.by