Спадчынныя беларускія традыцыі павінны стаць часткай сучаснай гісторыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на рэспубліканскім свяце "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў"), перадае карэспандэнт БЕЛТА."Галоўнае, што мы зрабілі, - адрадзілі традыцыі сваіх продкаў. Мы развіваем спадчынную нацыянальную культуру. Пагадзіцеся: мала ведаць і памятаць гэтыя традыцыі, яны павінны стаць часткай сучаснай гісторыі", - перакананы Аляксандр Лукашэнка.

"Нашы дзеці павінны бачыць, як мы самі беражліва ставімся да таго, што стваралася стагоддзямі. Яны павінны ўвабраць думку: усё, што зроблена сваімі рукамі, - плецены кошык, гліняны збан, вышыты рушнік - заўсёды прыгожа, заўсёды будзе актуальна і модна. А народная музыка - гэта песня славянскай душы. Гэта наша песня", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Крыніца: belta.by