Самым папулярным замежным лідарам у расіян з'яўляецца Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта ў інтэрв'ю "Известиям" распавёў гендырэктар Усерасійскага цэнтра вывучэння грамадскай думкі (УЦВГД) Валерый Фёдараў, паведамляе БЕЛТА.
Па словах кіраўніка УЦВГД, раней, згодна з апытаннямі, сімпатыі расіян дзяліліся паміж беларускім лідарам і экс-прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым. "Зараз Назарбаеў некалькі ў цень адышоў. На нашым гарызонце па-ранейшаму застаецца Лукашэнка", - адзначыў Валерый Фёдараў.
Ён распавёў, што расіяне ўспрымаюць Прэзідэнта Беларусі як дбайнага гаспадара, які забяспечвае жорсткі парадак у сваёй краіне.