Кожны маленькі беларус не на словах, а на справе ведае, што бясконца дарагі і патрэбны сваёй краіне. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння падчас выступлення на дабрачынным свяце ў рамках акцыі "Нашы дзеці", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кожны маленькі беларус не на словах, а на справе ведае, што бясконца дарагі і патрэбны сваёй краіне. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння падчас выступлення на дабрачынным свяце ў рамках акцыі "Нашы дзеці", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Вельмі рады бачыць вас сёння - прыгожых, прыбраных і, самае галоўнае, усмешлівых - на галоўнай ёлцы нашай краіны ў галоўным зале нашай дзяржавы ў Палацы Рэспублікі. Мы праводзім нашу ёлку ўжо больш за чвэрць стагоддзя. І нават самыя маленькія гледачы першых навагодніх спектакляў, магчыма, ужо самі сталі бацькамі. А хтосьці, быць можа, прывёў сюды свайго малога", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт падкрэсліў, што дабрачынная акцыя "Нашы дзеці", якая стала выдатнай традыцыяй, жыве і звязвае ўжо два пакаленні беларусаў. "Беларусаў, якія растуць і сталеюць на добрых і прыгожых гісторыях, расказаных на гэтай сцэне нашымі любімымі артыстамі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што для яго як Прэзідэнта прысутнічаць на гэтым свяце - гэта таксама свайго роду падарунак. "Гэта магчымасць на імгненне адцягнуцца ад палітычных спраў, часам не вельмі прыемных, і разам з вамі акунуцца ў свет дзяцінства - у свет, у якім ёсць казка, дзе ёсць месца марам і, самае галоўнае, цудам, - заявіў ён. - Я шчаслівы, што за гады правядзення дабрачыннага праекта "Нашы дзеці" кожны маленькі беларус не на словах, а на справе ведае, што ён бясконца дарагі і патрэбны сваёй роднай краіне".
Кіраўнік дзяржавы падзякаваў усім, хто сёння робіць дзяцінства рабят шчаслівым і бесклапотным: настаўнікам і выхавальнікам, якія дапамагаюць асвоіць важныя веды; урачам, якія кожны дзень клапоцяцца пра здароўе дзетак; будаўнікам, якія ўзводзяць школы, дзіцячыя сады, палацы спорту, пляцоўкі і паркі для адпачынку; усім, хто вырабляе прыгожую дзіцячую вопратку, цацкі, любімыя прысмакі і карысныя прадукты, рыхтуе сняданкі і абеды ў школах і дзіцячых садах.