Ключавая задача – павышэнне глабальнай канкурэнтаздольнасці краін.

Ключавая задача – павышэнне глабальнай канкурэнтаздольнасці краін.

Гэта адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 1 ліпеня на пленарным пасяджэнні VIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы выказаў меркаванне: "Ключавая задача - павышэнне глабальнай канкурэнтаздольнасці нашых краін, што ў сучасным свеце практычна немагчыма без сур'ёзных інавацый. У рэальным вытворчым сектары нашых эканомік, на жаль, доля высокатэхналагічных вытворчасцей, дынаміка яе росту надзвычай недастатковыя".

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што павышэнню інавацыйнага патэнцыялу Беларусі і Расіі будзе спрыяць пераход да стварэння лічбавых платформ. "Яны могуць стаць ключавымі інструментамі лічбавай трансфармацыі традыцыйных галін і рынкаў", - лічыць Прэзідэнт Беларусі.

БЕЛТА