Людзі могуць больш пацярпець ад панікі, чым ад самога каронавіруса
Людзі могуць больш пацярпець ад панікі, чым ад самога каронавіруса. Такое меркаванне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў сёння, заслухоўваючы даклад аб эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Нягледзячы на пэўную крытыку з майго боку, я гэты каронавірус называю не інакш як псіхозам і ад гэтага ніколі не адмоўлюся, таму што разам з вамі перажыў ужо многія псіхозы, і мы ведаем, да чаго гэта прыводзіла. Абсалютна перакананы, што гэта чарговы такі ж псіхоз, які камусьці будзе на руку, а камусьці і на шкоду, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Але мы жывем у канкрэтнай сітуацыі і, натуральна, павінны зыходзіць з той абстаноўкі, якая складваецца не толькі ў нас, але і за межамі нашай краіны. Чаму я сябе так паводжу? Таму што я абсалютна перакананы, што мы можам больш пацярпець ад панікі, чым ад самога віруса. Вось гэта мяне больш за ўсё хвалюе". На думку Прэзідэнта, цывілізаваны свет звар'яцеў, а палітыкі ўжо пачалі выкарыстоўваць сітуацыю дзеля сваіх інтарэсаў.
У той жа час кіраўнік дзяржавы адзначыў, што хуткае распаўсюджванне захворвання дазволіла "страсянуць" беларускую сістэму аховы здароўя, асабліва вірусолагаў і эпідэміёлагаў. "Добра, што мы з савецкіх часоў захавалі гэту сістэму. А так мы людзей лечым, а што там з эпідэміялагічнай абстаноўкай? Гэты псіхоз прымусіў нас неяк страсянуцца і ў гэтым напрамку папрацаваць", - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.