Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, уручаючы дзярзнагароды і генеральскія пагоны, асабліва падкрэсліў важную ролю народа і працоўных калектываў у забеспячэнні дабрабыту і незалежнасці дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, уручаючы дзярзнагароды і генеральскія пагоны, асабліва падкрэсліў важную ролю народа і працоўных калектываў у забеспячэнні дабрабыту і незалежнасці дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы нішто без нашага народа, без тых, хто працуе кожны дзень на палях, фермах, фабрыках, заводах, хто пільна нясе службу па абароне межаў нашай Айчыны, па абароне суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны", - заявіў беларускі лідар.

Прэзідэнт адзначыў, што бягучую сітуацыю ў Беларусі некаторыя характарызуюць як "няпросты час". "Але ён ніколі ў нас простым і не быў, асабліва ў сялян, - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. - Яны пад адкрытым небам. Сёння няма дажджу, высушана зямля - дрэнна. Дажджом заліло - таксама дрэнна. Заўсёды бывае складана, але любыя складанасці і праблемы - гэта магчымасці. Калі цяжка, трэба вытрымаць, правільна прайсці гэты шлях і здабыць урокі".

Гэту аналогію Прэзідэнт працягнуў, кажучы пра вулічныя пратэсты ў шэрагу беларускіх гарадоў. "Дрэнна, калі на мірныя, ціхія, утульныя вуліцы нашых гарадоў, асабліва сталіцы, у парушэнне закона і парадку выходзяць рознага роду людзі. Але, як я казаў, з гэтага трэба здабываць урокі, і ў кожнай падзеі ёсць два бакі медаля. Я сказаў, што дрэнна. Але ў гэтым ёсць і нешта карыснае: нарэшце зразумелі (тут, у Мінску, якія прывыклі да соцыуму, цяпла, шыкоўных кватэр, - у асноўным яны там, на вуліцах, зарабляючы непамерна высокія грошы па нашых часах і ў нашай краіне), што яны могуць страціць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"І людзі ўжо кажуць: мы хочам тую краіну, якая была да выбараў. Яна была такой, якой мы яе бачылі і хацелі бачыць, і застанецца заўсёды такой, пакуль я Прэзідэнт. Я хачу, каб вы гэта выразна ўяўлялі", - дадаў кіраўнік дзяржавы.