Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае, што мае намер зрабіць усё неабходнае для захавання суверэнітэту і незалежнасці беларускай дзяржавы. Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў сёння, прымаючы кадравыя рашэнні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
4 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае, што мае намер зрабіць усё неабходнае для захавання суверэнітэту і незалежнасці беларускай дзяржавы. Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў сёння, прымаючы кадравыя рашэнні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Нам дасталася краіна. Мы стварылі першую незалежную суверэнную дзяржаву. І мы гэту краіну нікому не аддадзім, каб над ёй здзекаваліся, дэстабілізавалі кожны дзень, разарвалі на кавалкі і камусьці аддалі", - падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў яго складваецца ўражанне, што некаторыя патэнцыйныя кандыдаты цяперашняй электаральнай кампаніі сапраўды прыйшлі і за чыесьці грошы хочуць перавярнуць краіну, дэстабілізаваць абстаноўку. "А вы бачыце, за чые грошы", - заўважыў ён.
"Запомніце вы і ўсе, хто мяне пачуе: краіну яны не атрымаюць. Мы яе два з лішнім дзясяткі гадоў, збіраючы дробкі, ствараючы гэту квітнеючую краіну, рабілі не для таго, каб яны прыватызавалі яе і пусцілі па свеце гэтых няшчасных, якія заўсёды пад пугай хадзілі. Мы не дазволім падзяліць Беларусь, як гэта было ў 39-м годзе. Пад Мінскам мяжа была заходняя", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.