Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў светлае свята Вялікадня наведаў Спаса-Праабражэнскі храм у Шклове, паведамляе БЕЛТА.

Будаўніцтва Спаса-Праабражэнскай царквы ў Шклове пачалося ў канцы XVIII стагоддзя фаварытам імператрыцы Кацярыны II Сямёнам Зорычам, а скончана ў другой палове XIX стагоддзя на сродкі глыбока веруючай жыхаркі горада Агаф'і Сідаравай, якая лічыцца заснавальніцай гэтай святыні. Храм заставаўся дзеючым у гады атэізму і Вялікай Айчыннай вайны. У 2014 годзе адзначалася 150-годдзе заснавання храма.

Крыніца: belta.by