Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 жніўня на палях ААТ "Аляксандрыйскае" выпрабаваў беларускі збожжаўборачны камбайн "Палессе GS2124", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 жніўня на палях ААТ "Аляксандрыйскае" выпрабаваў беларускі збожжаўборачны камбайн "Палессе GS2124", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Аб намеры паназіраць за працай гэтай тэхнікі ў палявых умовах кіраўнік дзяржавы заявіў 10 жніўня, наведваючы "Гомсельмаш", дзе яму і быў прадэманстраваны камбайн.
"Гэта камбайны для тых гаспадарак, якія навучыліся рыхтаваць глебу. Калі ледзьве не роўнасць - усё, ён плыве, ловіць гэтыя няроўнасці, таму што жняярка аўтаматычна рэгулюецца. Таму патрэбны найвышэйшыя тэхналогіі па працы з глебай. Але трэба дапрацаваць, гэта сапраўды камбайн будучыні", - вынес свой вердыкт Прэзідэнт. Асаблівую ўвагу ён звярнуў на неабходнасць большай лакалізацыі пры вытворчасці тэхнікі і навучанне механізатараў.
Аляксандр Лукашэнка таксама азнаёміўся з працай іншых навінак "Гомсельмаша" - камбайнаў GS3219 і GS19R.
Прэзідэнт падкрэсліў, што прадпрыемствы павінны беражліва выкарыстоўваць набытую тэхніку. Для гэтага камбайнёраў і механізатараў варта адпраўляць на прадпрыемствы, каб яны ведалі, як ствараюцца гэтыя машыны. "Яны ўжо, заплюшчыўшы вочы, будуць уяўляць, што за гэтай абшыўкай знаходзіцца. Гэта вельмі важная рэч, - падкрэсліў ён. - Таму трэба хаця б буйныя гаспадаркі, якія ствараюць надвор'е ў краіне, за зіму "прапусціць праз канвеер". Гэта невялікія затраты. Сапраўды так на МТЗ трэба, на МАЗе".
Кіраўніку дзяржавы прапанавалі развіваць пераемнасць сярод камбайнёраў. Раней, напрыклад, існавала практыка, калі яны бралі сваіх дзяцей на збожжаўборачныя работы, аднак пасля некалькіх трагічных выпадкаў ад такога фармату працы адмовіліся. Аляксандр Лукашэнка даручыў прапрацаваць гэтыя пытанні, каб больш актыўна развівалася пераемнасць сярод работнікаў сельскагаспадарчага комплексу і ў той жа час выразна выконваліся правілы бяспекі. "Уносьце прапановы, каб мы з 1 студзеня запусцілі гэты працэс", - даручыў ён.
Прэзідэнт таксама пацікавіўся працай ААТ "Аляксандрыйскае", яго гаспадарчай дзейнасцю, вытворчымі і фінансавымі паказчыкамі.