Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якое пройдзе 27 мая ў фармаце відэаканферэнцыі, выкладзе сваё бачанне па актуальных пытаннях развіцця саюза. Пра гэта старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч заявіў у інтэрв'ю для праекта "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА.

Па выніках сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Міхаілам Мясніковічам, якая адбылася 19 мая ў Мінску было заяўлена аб тым, што кіраўнік дзяржавы ўнёс цікавыя і нават смелыя прапановы па далейшым развіцці еўразійскай інтэграцыі.

Адказваючы на просьбу падзяліцца падрабязнасцямі на гэты конт старшыня Калегіі ЕЭК у інтэрв'ю БЕЛТА сказаў: "Думаю, што мы будзем сведкамі непасрэдна выступлення паважанага Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Таму не будзем забягаць наперад. Кіраўнік дзяржавы выкладзе сам сваё бачанне. Адзінае, што я магу сказаць, што Прэзідэнт верыць у развіццё Еўразійскага эканамічнага саюза і яго ідэі і прапановы заслугоўваюць увагі і непасрэдна рэалізацыі ў рамках работы Еўразійскай эканамічнай камісіі".

Міхаіл Мясніковіч таксама выказаў здагадку, што, хутчэй за ўсё, будуць прапановы, як удасканаліць працу ў рамках дзеючага дагавора, у першую чаргу - наконт перспектыў для бізнес-супольнасці ў саюзе.

Крыніца: belta.by