Краінам АДКБ не патрэбна вайна, яны зацікаўлены ў міры. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на пленарным пасяджэнні сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у Ерэване, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўрэгуляванне крызісных сітуацый і недапушчэнне далейшай дэстабілізацыі ў зоне адказнасці АДКБ павінна заставацца ў цэнтры ўвагі.
Па словах Прэзідэнта, студзеньскія падзеі ў Казахстане, канфлікт ва Украіне, сітуацыя на армяна-азербайджанскай і кыргызска-таджыкскай межах наглядна пацвярджаюць жыццёвую важнасць гэтага тэзісу. "Нам усім патрэбен мір! І як мы ўсе абсалютна аднагалосна заявілі, вайна нікому не патрэбна!" - заявіў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што беларускае старшынства зробіць усе магчымыя дыпламатычныя намаганні, накіраваныя на дээскалацыю напружанасці, змяншэнне канфліктнага патэнцыялу, а таксама на павышэнне ўзроўню ўзаемнага даверу праз сумесныя дзеянні членаў АДКБ.
Крыніца: belta.by