Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас выязнога семінара па сельгас­тэматыцы для ўпаўнаважаных і памочнікаў кіраўніка дзяржавы ў рэгіёнах паставіў задачу ўскалыхнуць краіну, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наша задача - ускалыхнуць сёння краіну, каб, не дай бог, не было спячкі. Ваша задача, кажу па-ваеннаму, - ускалыхніце краіну праз вертыкаль улады. У дадзеным выпадку - зімоўка (у жывёлагадоўлі. - Заўвага БЕЛТА) і падрыхтоўка да вясновага севу. Мы ганарымся тым, што мы больш за $8 млрд прадалі сельгас­прадукцыі. Гэта выдатна, але мы можам гэта страціць. Як звычайна бывае: супакоіліся, усё добра - страцілі. Таму трэба, каб, ускалыхнуўшыся, мы мелі ў гэтым годзе мінімум $9 млрд, а то і $10 млрд ад продажу харчавання. Харчаванне будзе пастаянна даражэць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пакуль катэгарычна не задаволены працай упаўнаважаных прадстаўнікоў кіраўніка дзяржавы ў рэгіёнах, а таксама памочнікаў. У гэтым плане ён патрабуе ад Адміністрацыі Прэзідэнта дакладнай арганізацыі працы гэтай сістэмы.

"Памочнік павінен быць замкнуты на цябе (звяртаючыся да кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрыя Крутога. - Заўвага БЕЛТА), і ты мне дакладваеш аб гэтым. Я сёння думаю, можа быць, змяніць гэту сістэму. Але памочнікаў трэба актывізаваць. Упаўнаважаныя - ну ад выпадку да выпадку, паказухай займаецеся. Але я ведаю, што не дапрацоўваеце", - заявіў беларускі лідар.

belta.by