Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў пракуратуры з прафесійным святам. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Абараняючы правы і свабоды грамадзян, забяспечваючы вяршэнства закона і справядлівасці, захоўваючы гістарычную праўду, вы робіце ўсё для таго, каб Беларусь паступальна развівалася і мацнела, а ў нашым грамадстве заўсёды панавалі мір і згода", - гаворыцца ў віншаванні.

Асабліва актуальна ўсё гэта сёння, калі на супрацоўніках органаў пракуратуры ляжыць асаблівая адказнасць за вырашэнне цэлага комплексу складаных задач у пытаннях захавання законнасці і правапарадку, барацьбы са злачыннасцю і ўмацавання нацыянальнай бяспекі, звярнуў увагу Прэзідэнт.

"Перакананы, кожны з вас гэта добра разумее, а высокі прафесіяналізм, прынцыповасць і незалежнасць дазволяць эфектыўна процідзейнічаць новым выклікам часу", - падкрэсліў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў за працу ветэранаў і выказаў ім удзячнасць за тое, што, будучы ўзорам адданага служэння краіне і народу, яны заклалі трывалыя асновы функцыянавання ўсёй сістэмы органаў пракуратуры і застаюцца ў страі, перадаючы свой багаты вопыт моладзі.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў работнікам органаў пракуратуры далейшых поспехаў у дзейнасці на карысць роднай Беларусі, а таксама моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту ім і іх блізкім.

Віншаванне Прэзідэнта работнікам і ветэранам органаў пракуратуры з прафесійным святам

Паважаныя таварышы!

Віншую вас з прафесійным святам.

Абараняючы правы і свабоды грамадзян, забяспечваючы вяршэнства закона і справядлівасці, захоўваючы гістарычную праўду, вы робіце ўсё для таго, каб Беларусь паступальна развівалася і мацнела, а ў нашым грамадстве заўсёды панавалі мір і згода.

Асабліва актуальна гэта сёння, калі на супрацоўніках органаў пракуратуры ляжыць асаблівая адказнасць за вырашэнне цэлага комплексу складаных задач у пытаннях захавання законнасці і правапарадку, барацьбы са злачыннасцю і ўмацавання нацыянальнай бяспекі.

Перакананы, кожны з вас гэта добра разумее, а высокі прафесіяналізм, прынцыповасць і незалежнасць дазволяць эфектыўна процідзейнічаць новым выклікам часу.