Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 25 студзеня правёў сустрэчу з кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігарам Сяргеенкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Галоўнымі тэмамі, якія абмяркоўваліся падчас сустрэчы, сталі падрыхтоўка да маючых адбыцца выбараў дэпутатаў і кадравыя пытанні.
"Як у нас ідуць справы з выбарчым працэсам? - пацікавіўся Прэзідэнт, удакладніўшы, ці патрэбна нейкі ўдзел з яго боку. - Можа быць, нейкія ёсць недахопы, просьбы і гэтак далей?"
Кіраўнік дзяржавы таксама пацікавіўся сітуацыяй з кадрамі: "У нас некалькі вакансій. Толькі што я перагаварыў з Хаджаевым (Аляксандрам Хаджаевым, які прызначаны міністрам аховы здароўя. - Заўвага. БЕЛТА). Мяркую, што гэта будзе нядрэнны міністр". Аляксандр Лукашэнка сказаў, што падпісаў адпаведны ўказ аб прызначэнні і даручыў 26 студзеня прадставіць новага кіраўніка калектыву Мінздава. "Каб прэм'ер-міністр прадставіў яго і паставіў задачы, якія павінны быць абазначаны перад міністэрствам", - растлумачыў Прэзідэнт.
Крыніца: belta.by