У Беларусі неабходна адкрыта, сумленна правесці рэферэндум па прапанаваных зменах у Канстытуцыю. Пра гэта кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння падчас "Вялікай размовы з Прэзідэнтам" - сустрэчы з журналістамі, прадстаўнікамі грамадскасці, экспертнай і медыйнай супольнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Нам хаваць няма чаго, мы павінны правесці рэферэндум адкрыта, сумленна, па Канстытуцыі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт дадаў, што канчатковы праект новай Канстытуцыі будзе папярэдне апублікаваны, каб грамадзяне змаглі азнаёміцца з прапанаванымі зменамі. "Можа, нам давядзецца нешта папраўляць яшчэ пасля таго, як яна будзе вынесена на ўсенароднае абмеркаванне да рэферэндуму. Выправім. Усё зробім дэмакратычна, каб камар носа не падтачыў", - заявіў беларускі лідар.
Крыніца: belta.by