Тэхналагічная і працоўная дысцыпліна - найважнейшыя элементы ў любой эканоміцы
Тэхналагічная і працоўная дысцыпліна - найважнейшыя элементы ў любой эканоміцы. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, узгадняючы прызначэнне кіраўнікоў мясцовых органаў улады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Тэхналагічную і працоўную дысцыпліну ніхто не адмяняў. Не забывайце, што гэта найважнейшыя элементы ў любой эканоміцы - і планавай, і рынкавай. Не заігрывайцеся ў рынак. Пачнеце іграцца ў гэты рынак, думаючы, што ён нешта там адрэгулюе, адразу ўпусціце з рук сітуацыю, дапусціце падзенне, з'явяцца праблемы", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт нагадаў, што цяперашні год экзаменацыйны для ўсіх органаў улады, у тым ліку і на месцах. "Вы на перадавой, і вас бачаць людзі. І як ацэньваюць нашы людзі, якія прывыклі да сумленнасці і справядлівасці, вы таксама ведаеце, - заўважыў кіраўнік дзяржавы. - Мы здаём экзамен. Не толькі я (я ў першую чаргу), але вы таксама. Без вас ніякага экзамену ніхто не здасць і мне будзе вельмі складана".