Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XV Рэспубліканскага экалагічнага форуму. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Аб'ядноўваючыся для вырашэння экалагічных праблем, вы робіце важны ўклад у захаванне прыроднай спадчыны нашай краіны для будучых пакаленняў", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што адказнасць за экалагічную бяспеку планеты сёння ў роўнай ступені дзеляць сусветныя лідары, грамадскія аб'яднанні, вытворцы і спажыўцы даброт цывілізацыі - усе жыхары Зямлі. "Для кожнага з нас беражлівае стаўленне да навакольнага асяроддзя павінна стаць спосабам мыслення і нормай жыцця, для дзяржаў і саюзаў - прыярытэтным напрамкам дзяржаўнай палітыкі", - упэўнены Прэзідэнт.

Ён таксама выказаў упэўненасць, што, прысвяціўшы цяперашні форум пытанням устойлівага гарадскога развіцця, удзельнікі мерапрыемства знойдуць баланс у імкненні да эканамічнай выгады і захаванні прыроднай прыгажосці роднай Беларусі, яе біялагічнай разнастайнасці, экалагічнай чысціні.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)