Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XXIX Міжнароднага турніру па самба на прызы Прэзідэнта Беларусі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Ваш від адзінаборстваў – школа працавітасці, майстэрства і мужнасці, спаборніцтва характараў, заснаванае на філасофіі годнасці і высакароднасці. Усяго таго, што фарміруе сапраўднага чалавека, – гаворыцца ў прывітанні. – А традыцыйныя штогадовыя спаборніцтвы ў Мінску лепшых самбістаў свету – яскравы прыклад таго, як спорт здольны аб'ядноўваць людзей розных нацыянальнасцей і культур. Так было ў папярэднія гады. Няхай так будзе і надалей".
Прэзідэнт пажадаў удзельнікам турніру ў кожным паядынку прадэманстраваць свае лепшыя якасці, падарыць заўзятарам захапляючае спартыўнае свята і на ўсё жыццё захаваць у душы асаблівы дух адзінства і братэрства, які пануе пад скляпеннямі сталічнага Палаца спорту.
"Усім міру, дабра і моцнага здароўя", – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.