Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам ва Узбекістан, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
У Ташкенце кіраўнік беларускай дзяржавы правядзе перамовы з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым. Сустрэча двух лідараў пройдзе ў фармаце "адзін на адзін" і ў пашыраным складзе з удзелам дэлегацый. У цэнтры ўвагі прэзідэнтаў будуць пытанні паглыблення міждзяржаўных адносін, інтэнсіфікацыі гандлёва-эканамічнага і культурна-гуманітарнага ўзаемадзеяння.
Асаблівую ўвагу бакі нададуць развіццю кааперацыйных сувязяў у розных галінах прамысловасці, супрацоўніцтву ў сельскай гаспадарцы, навуцы, адукацыі і турызме.
Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў таксама абмяркуюць рэгіянальны і сусветны парадак дня, узаемадзеянне дзвюх краін у інтэграцыйных структурах і на міжнароднай арэне.
Па выніках перамоў будзе заключаны шэраг двухбаковых дакументаў. У тым ліку чакаецца падпісанне плана мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Узбекістанам на 2024-2025 гады.
Крыніца: belta.by