Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Алжырскую Народную Дэмакратычную Рэспубліку, паведамляе БЕЛТА.
Гэта першы візіт на вышэйшым узроўні ў гісторыі адносін паміж дзвюма краінамі.
Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Алжыра Абдэльмадзід Тэбун правядуць перамовы ў вузкім і пашыраным складах з акцэнтам на паглыбленне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і рэалізацыю узаемавыгадных двухбаковых праектаў. Плануецца абмеркаваць перспектывы паставак тэхнікі і кааперацыі, узаемадзеяння ў аграпрамысловым комплексе, медыцыне, адукацыі і гуманітарнай сферы ў цэлым.
Па выніках перамоваў лідараў краін і візіту ў цэлым будуць падпісаны двухбаковыя дакументы па развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах.
Алжыр стане чацвёртай дзяржавай, якую Прэзідэнт наведае падчас вялікай камандзіроўкі па краінах блізкага і далёкага замежжа. Сюды Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з Амана, дзе праходзіў яго рабочы візіт. А да гэтага беларускі лідар наведаў М'янму і Кыргызстан.