Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў паслоў па сумяшчальніцтве ў пяці краінах Афрыкі і Азіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ігар Маршалаў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Ангола і Рэспубліцы Замбія па сумяшчальніцтве. Міхаіл Касько стаў Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Народнай Рэспубліцы Бангладэш, Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспубліцы Непал і Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспубліцы Шры-Ланка па сумяшчальніцтве. Раман Раманоўскі прызначаны Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН) па сумяшчальніцтве. Акрамя таго, узгоднена назначэнне Віктара Падскрэбкіна начальнікам дэпартамента эканомікі і галіновых праграм Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.

Крыніца: belta.by