Нельга руйнаваць створанае папярэднімі пакаленнямі, але трэба гэта выкарыстоўваць, развіваць, мадэрнізаваць. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з ідэалагічным актывам, гістарычнай і экспертнай супольнасцю, прысвечанай Дню народнага адзінства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі я кажу, што я савецкі чалавек, гэта не значыць, што я прымаю ўсё тое, што было", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, ён тым самым падкрэслівае, што не адмаўляецца ад мінулага, у тым ліку свайго. "Я як савецкі чалавек стараюся ўзяць усё лепшае адтуль. А шмат добрага было. Мы сталі на адным узроўні са сусветнай імперыяй. І ні адно пытанне без нас не вырашалася. Часам улазілі туды, куды не трэба было ўлазіць такім чынам", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Адзін з прыкладаў - вайна ў Афганістане. "Можа, нейкія іншыя варыянты былі магчымыя. Але мы ж кашулю парвалі... І наперад. Ну, хадзілі туды. Праз дзесяць гадоў вярнуліся. Што атрымалі? Нічога. Амерыканцы туды хадзілі, таксама вярнуліся, нічога не атрымалі", - заўважыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што савецкі вопыт можа быць часткова прыменены і ў плане эканомікі. Тым больш што Беларусь у часы Савецкага Саюза мела добра развітую прамысловасць, сельскую гаспадарку, будаўніцтва, іншыя галіны народнай гаспадаркі. "І, стаўшы Прэзідэнтам, я на носе сабе запісаў, што нельга руйнаваць тое, што стварылі да нас. Трэба гэта выкарыстоўваць, развіваць, мадэрнізаваць, - заявіў ён. - Як савецкі чалавек я перш за ўсё спрабаваў захаваць тое, што было створана незвычайнымі намаганнямі, незвычайнай працай нашага народа".