Беларусі і Расіі трэба быць разам, нам няма чаго дзяліць. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Самарскай вобласці Дзмітрыем Азаравым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Вы не проста блізкія нам людзі. Вы нашы людзі. Вы прыехалі ў сваю Беларусь. Так будзе заўсёды. Падзеі апошніх гадоў і дзён нас чарговы раз пераконваюць, што нам трэба быць разам, нам няма чаго дзяліць. Як толькі пачнем дзяліць, нас падзеляць", - падкрэсліў беларускі лідар.
Вы ведаеце нашы магчымасці, здольнасці. Вы добра знаёмыя з Беларуссю, у вас вельмі шырокая праграма. Але я прапаную адразу вызначыць прыярытэтныя напрамкі сумеснай працы на найбліжэйшую перспектыву. Час таксама дыктуе нам вызначацца, і вельмі хутка", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт таксама папярэдзіў адказных асоб у Беларусі. "Усё, што мы паабяцаем, павінна быць жалезна выканана. Сачыце, каб мы не сарвалі ні адзін праект", - сказаў ён.
Крыніца: belta.by