"Я ўжо казаў пра тое, што не трэба адкідваць ніякія рынкі, - працягнуў беларускі лідар. - Можам працаваць на захадзе - будзем працаваць на захадзе, на поўдні, поўначы, усходзе - дзе толькі мы патрэбны, патрэбна наша прадукцыя, усюды трэба працаваць. Мы што, эканоміку гіганцкую маем, як Расія? Не. Эканоміка кампактная. Тое, што вырабляем, патрэбна, усюды патрэбна: і харчаванне, і ўгнаенні мінеральныя, асабліва зараз. Каб голаду не дапусціць, і Захад будзе купляць гэтыя ўгнаенні. А гэта побач. Таму ні ад якіх рынкаў адмаўляцца не трэба".
Перспектыўнымі могуць быць і такія далёкія краіны, як, напрыклад, Зімбабвэ, лічыць беларускі лідар. "Гэта ўнікальны край, краіна, - адзначыў ён. - І ў такіх краінах вы зможаце працаваць, дзе таксама праблем хапае. Усё жыццё душылі Зімбабвэ санкцыямі. Напэўна, золата, алмазы спакою не даюць некаторым заходнім кіраўнікам".
Крыніца: belta.by