Беларусь гатова ісці на больш глыбокае супрацоўніцтва ў адносінах са Славакіяй. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Славакіі ў Беларусі Юзафам Мігашам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Беларусь гатова ісці на больш глыбокае супрацоўніцтва ў адносінах са Славакіяй. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Славакіі ў Беларусі Юзафам Мігашам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што паміж краінамі складваюцца вельмі добрыя адносіны, разам з тым у развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва маецца яшчэ вялікі патэнцыял. "Згадзіцеся, асноўны паказчык - $220 млн таваразвароту - гэта зусім няшмат, - сказаў ён. - Але калі ўлічыць, што наогул ніякага не было таваразвароту ў свой час, гэты рост - ён значны. Але мы можам больш, мы гатовы супрацоўнічаць самым цесным чынам са Славакіяй, мы гатовы па многіх напрамках вучыцца ў вас (а ў вас ёсць чаму вучыцца, пачынаючы ад спорту і заканчваючы пытаннямі прамысловага развіцця). Мы гатовы ісці на больш глыбокае супрацоўніцтва".
Юзаф Мігаш падчас сустрэчы
Прэзідэнт адзначыў вопыт працы Юзафа Мігаша ў розных сферах і прапанаваў у будучыні працягваць супрацоўніцтва. "Вы ў сваім жыцці былі не толькі грамадскім дзеячам, але і прасунутым бізнесменам, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Думаю, што мы вельмі многае можам зрабіць, у тым ліку і з вашай дапамогай. Мы адкрыты для гэтага супрацоўніцтва. Калі ў вас асабіста будуць нейкія прапановы, калі і далей жыццё будзеце звязваць з бізнесам, вытворчасцю, ведайце, што ў Беларусі знойдзецца месца для стварэння і развіцця таго напрамку, які вы палічыце патрэбным".
Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Славакіі ўстойліва развіваецца. Таваразварот па выніках 2019 года дасягнуў $226 млн, павялічыўшыся амаль на 7% у параўнанні з 2018-м, у тым ліку экспарт - $114 млн, імпарт - $112 млн. Паводле даных за студзень-красавік гэтага года, таваразварот склаў $63,4 млн. Беларусь экспартуе ў Славакію ў асноўным прыборы і прылады для медыцыны, дрот з чорных металаў, нафтапрадукты, поліамід, трактары. са Славакіі імпартуюцца легкавыя аўтамабілі і запасныя часткі да іх, кукуруза, рухавікі ўнутранага згарання, харчовыя прадукты.
Уладзімір Макей і Юзаф Мігаш