Размоваў аб тым, што Расія або Беларусь саступаюцца сваім суверэнітэтам, не ішло і на сённяшні дзень не ідзе, і ісці не можа. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 12 студзеня на нарадзе па пытаннях выканання інтэграцыйных праграм Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Папярэджваю, размоваў аб тым, што Расія або Беларусь саступаюцца сваім суверэнітэтам, не ішло і на сённяшні дзень не ідзе, і ісці не можа. Проста няма неабходнасці (у гэтым. - Заўвага. БЕЛТА), - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Мы яшчэ ў тым фармаце, у якім супрацоўнічаем з Расіяй, не выпрацаваліся".

Прэзідэнт адзначыў, што калі бакі ў перспектыве ўбачаць, што чагосьці не хапае і трэба прымаць дадатковыя рашэнні ў плане інтэграцыі і збліжэння эканомікі дзяржаў, то адпаведныя пытанні будуць абмяркоўвацца.

Па словах кіраўніка дзяржавы, гэта асноўнае пытанне, чаму ён сабраў на нараду вялікі круг адказных асоб. "Каб вы не думалі, што за вашай спіной вырашаюцца нейкія пытанні, а вы пра іх і не ведаеце. Не, гэты працэс адкрыты, сумленны і прынцыповы. Тым больш час падштурхоўвае нас да такога рашэння гэтых праблем", - сказаў Прэзідэнт.

Крыніца: belta.by