Дзякуючы створанаму за перыяд незалежнасці патэнцыялу ў сельскагаспадарчай галіне ў мінулым годзе забяспечаны рост вытворчасці асноўных відаў прадукцыі. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе аб сітуацыі ў сферы АПК, на якой абмяркоўваліся бягучае становішча спраў, праблемныя пытанні і шляхі іх вырашэння, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што мінулы год стаў сапраўднай праверкай для сістэмы сусветных эканамічных адносін: зачыніліся межы, разбурыліся шматгадовыя гандлёвыя сувязі, а дзяржавы і эканамічныя саюзы адмовіліся выконваць узятыя на сябе абавязацельствы па ўзаемнай падтрымцы. "Не выключаю, што гэта камусьці трэба было. Але тое, што гэтым многія скарысталіся, напэўна, для прысутных тут не з'яўляецца сакрэтам", - сказаў Прэзідэнт.

У ковідным выпрабаванні перамаглі нацыянальныя інтарэсы, асабліва ў такой фундаментальнай сферы бяспекі дзяржавы, як забеспячэнне прыярытэтнай патрэбнасці насельніцтва, канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

"У гэтым кантэксце пытанне харчовай бяспекі выйшла на адно з першых месцаў. Мінулай вясной у свеце былі ледзь не панічныя настроі: не ведалі, як пасеяць і выгадаваць ураджай, прадказвалі дэфіцыт прадуктаў харчавання. Так у свеце і адбылося. Сёння рост цэн на прадукты харчавання перавысіў 10% па ўсёй планеце. Але менавіта ў гэты момант так званая дыктатура і парадак, за якія нас не проста падкрытыкоўваюць, а моцна папракаюць, паказалі сваю эфектыўнасць, - заявіў Прэзідэнт. - Дзякуючы таму патэнцыялу, які мы стварылі за перыяд незалежнасці ў сельскагаспадарчай галіне, у мінулым годзе забяспечаны рост вытворчасці асноўных відаў прадукцыі".