Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ізраіля Рэувена Рыўліна з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ізраіля Рэувена Рыўліна з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Перакананы ў трываласці адносін паміж нашымі краінамі, заснаваных на прынцыпах павагі і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, - гаворыцца ў віншаванні. - Спадзяюся, што сумеснымі намаганнямі мы працягнем развіваць пладатворныя двухбаковыя сувязі ў імя далейшага росквіту, пабудовы стабільнага міру".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Рэувену Рыўліну моцнага здароўя і поспехаў у ажыццяўленні намечаных мэт, а дружалюбнаму народу Ізраіля - міру і дабрабыту.