У ўрада галоўная задача - рост дабрабыту і даходаў грамадзян.
"У ўрада галоўная задача - рост дабрабыту і даходаў грамадзян. Мы працягнем узважаную, спакойную працу. Не верце тым, хто, нічога не разумеючы, абяцае вам залатыя горы. Цудаў не бывае. Усё даецца толькі сваёй працай. Асабліва ў гэтай страшнай крызіснай сітуацыі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Ён звярнуў увагу, што ў краіне няма адчувальнага сацыяльнага расслаення. А дабрабыт грамадзян залежыць ад працы эканомікі. "Ніякіх сакрэтаў няма. Будзем больш вырабляць і прадаваць на экспарт запатрабаваную прадукцыю - вырасце і дабрабыт. Пад гэту мэту сверстаны і нашы планы, і праграмы, і разлікі. У будучай пяцігодцы сярэдні заробак у Беларусі вырасце ў два разы. Не ў пяць і не ў дзесяць, толькі ў два разы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.