СНД павінна быць моцным саюзам моцных, эканамічна самадастатковых суверэнных дзяржаў. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Маскве на саміце Садружнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка прапанаваў падумаць, як больш эфектыўна выкарыстоўваць патэнцыял рэгіянальнай інтэграцыі. "Агульная мэта зразумелая. Нам патрэбен моцны саюз моцных, эканамічна самадастатковых суверэнных дзяржаў. Аб роўных умовах і павазе нацыянальных інтарэсаў мы гаворым пастаянна. Шмат што ўжо зроблена, але ёсць і да чаго імкнуцца", - сказаў кіраўнік дзяржавы і абазначыў у гэтым некалькі напрамкаў.
Першае – умацаванне міжнароднага статусу СНД.
"Садружнасць павінна пастаянна прысутнічаць у сусветным інфармацыйным парадку дня. Мы адзіныя ў ацэнцы многіх падзей, якія ўплываюць на развіццё не толькі рэгіёну, але і чалавецтва ў цэлым. Гаворым пра гэта на розных пляцоўках, але, на жаль, часцяком паасобку, - звярнуў увагу беларускі лідар. - Трэба часцей аб'ядноўваць свае галасы ў адзін - голас СНД. Гэты голас павінен гучаць на поўную моц і прыводзіць да канкрэтных дзеянняў. Асабліва сёння".
Аляксандр Лукашэнка канстатаваў наяўнасць найглыбейшага крызісу міжнародных адносін. "Як казаў Прэзідэнт Расіі, ён незваротны. Ці маглі мы раней уявiць, што якаясьці краіна будзе забараняць уезд да сябе Генсеку ААН (нядаўна такое рашэнне прыняў Ізраіль. - Заўвага. БЕЛТА) - прывёў прыклад кіраўнік дзяржавы. - Важна разам выступаць супраць незаконных аднабаковых эканамічных абмежаванняў. Яны сёння датычацца не толькі Беларусі і Расіі. Пад пагрозай другасных санкцый знаходзяцца фактычна ўсе краіны Садружнасці".
Другі напрамак – процідзеянне насаджэнню чужых экстрэмісцкіх ідэалогій, спробам уцягвання грамадзян у проціпраўную, у тым ліку тэрарыстычную дзейнасць.
Аляксандр Лукашэнка падзякаваў свайму калегу Прэзідэнту Узбекістана Шаўкату Мірзіёеву за своечасовую ініцыятыву па распрацоўцы Праграмы супрацоўніцтва ў галіне дэрадыкалізацыі.
Кіраўнік дзяржавы таксама прапанаваў даручыць Выканкаму СНД актывізаваць абмен вопытам паміж праваахоўнікамі, якія спецыялізуюцца на пытаннях кібербяспекі.
belta.by