Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка здзейсніў кадравыя ратацыі ў кіраўніцтве Міністэрства замежных спраў і прызначыў новых паслоў у значных з пункту гледжання прасоўвання інтарэсаў Беларусі краінах, паведамляе БЕЛТА.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка здзейсніў кадравыя ратацыі ў кіраўніцтве Міністэрства замежных спраў і прызначыў новых паслоў у значных з пункту гледжання прасоўвання інтарэсаў Беларусі краінах, паведамляе БЕЛТА. 

Кіраўнік дзяржавы даў згоду на прызначэнне Сяргея Алейніка, які раней займаў пасаду намесніка міністра, першым намеснікам міністра замежных спраў. 

Прэзідэнт таксама ўзгадніў прызначэнне двух намеснікаў кіраўніка МЗС: Юрыя Амбразевіча (да гэтага часу ён працаваў пастаянным прадстаўніком Беларусі пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе) і Ігара Назарука (з'яўляўся дырэктарам Дэпартамента гандлёвай палітыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі). 

Аляксандр Лукашэнка таксама прызначыў Уладзіміра Улаховіча, які кіраваў да гэтага часу Беларускай гандлёва-прамысловай палатай, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Венгрыі, а таксама па сумяшчальніцтве ў Босніі і Герцагавіне і Рэспубліцы Харватыя. Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Грузіі прызначаны былы старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Лис. Уладзімір Баравікоў, які раней займаў пасаду начальніка галоўнага кадравага ўпраўлення МЗС, прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў В'етнаме. Пастаянным прадстаўніком Беларусі пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе прызначана Ларыса Бельская, якая раней працавала начальнікам аддзела знешнепалітычнага аналізу галоўнага інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення МЗС.

Крыніца: belta.by