Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі актуальныя пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, канстатавалі добрую дынаміку ў развіцці адносін. Была падкрэслена важнасць у поўнай меры рэалізаваць зацверджаную раней дарожную карту на 2022-2026 гады, надаўшы асаблівую ўвагу ўмацаванню кааперацыйных сувязяў.
Аляксандр Лукашэнка і Эмамалі Рахмон таксама ўдакладнілі графік маючых адбыцца сустрэч на бліжэйшы час.