Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект міжурадавага пагаднення з Расіяй аб рэалізацыі праграмы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі да 2025 года ў якасці асновы для правядзення перамоваў. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 17 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка ўпаўнаважыў Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт на правядзенне перамоваў па праекце пагаднення і падпісанне дакумента пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.
Праграма ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі да 2025 года прадугледжвае рэалізацыю шэрагу мерапрыемстваў, у тым ліку правядзенне сумеснх навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ па стварэнні новых і мадэрнізацыі існуючых узораў узбраення і ваеннай тэхнікі, а таксама прадукцыі падвойнага прызначэння. Прадугледжваецца таксама арганізацыя сумеснх вытворчасцяў канчатковых узораў узбраення, ваеннай тэхнікі і іх камплектуючых, правядзенне мерапрыемстваў адзінай палітыкі ў сферы тэхнічнага нармавання, стандартызацыі і каталагізацыі прадукцыі ваеннага прызначэння, пастаўкі прадукцыі, паслуг ваеннага прызначэння ў інтарэсах сілавых структур абедзвюх краін.
Крыніца: belta.by